Date: 2010-03-19 08:10 am (UTC)
Чым адрозьніваецца? Ды шмат чым. Гэта адчуваецца на інтуітыўным узроўні, але калі спрабаваць нешта вытлумачыць, то ў беларускай мове ўсё асэнсоўваецца і метафарызуецца па-свойму, а пры перакладзе часта калькуецца з мовы арыгіналу. Ці, напрыклад, калі ў творы шмат цытатаў і алюзій на расійскія ці замежныя рэаліі і творы мастацтва, то заўжды трэба шукаць адэкватных рэаліяў і цытатаў у айчыннай культуры. Часта гэта практычна немагчыма. А калі б гэта пісаў беларус па-беларуску, ён бы апеляваў зусім іншымі, роднымі алюзіямі і цытатамі.

Наконт сённяшняй літаратурнай сітуацыі, так, практычна ўсё бесперспектыўна. Але я не працую ні ў рэдакцыя, ні ў выдавецтвах, каб нешта тут падказаць ці параіць. Лепш пішы пакуль на той мове, на якой у цябе атрымоўваецца найлепш выявіць сваю задуму, талент. А пасьля прыйдуць таленавітыя перакладчыкі, якія цябе перакладуць не гор за арыгінал:)

Рускамоўная літаратура беларусаў адпачатку вельмі касмапалітычная, там няма нейкіх асаблівых прывязак да нацыянальнага, калі літаратар піша па-руску, ён імкнецца быць зразуметым як мага больш шырокім колам людзей. А калі піша па-беларуску, то адпачатку бачыць перад сабой даволі вузкую аўдыторыю і піша тое, што можа ўсхваляваць яе. Ёсьць, канешне, выключэнні, напрыклад, Параноя Марціновіча, аднак іх няшмат. У асноўным, калі пісьменнік пачынае пісаць па-руску, ён арыентуецца ўжо і на расійскі рынак як мінімум. З расійскай жа больш верагоднасьці, што перакладуць на іншыя мовы, больш верагоднасьці выйграць у нейкім міжнародным конкурсе.
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

kisunika: (Default)
kisunika

February 2020

S M T W T F S
      1
2345 6 7 8
9101112131415
16171819202122
23242526272829

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 13th, 2025 10:39 am
Powered by Dreamwidth Studios
OSZAR »